Меню

Реклама

  •  

    Ваш сайт отключён

     

    28 лютага на базе ДУА “Горкаўская сярэдняя школа” праходзіў семінар-практыкум настаўнікаў тэхнічнай працы

    Новости | Апрель 02, 2014,18:57

    28 лютага на базе ДУА “Горкаўская сярэдняя школа” праходзіў семінар-практыкум настаўнікаў тэхнічнай працы па тэме

    “Прафарыентацыйная работа на ўроках працоўнага навучання”

    Настаўнікам працоўнага навучання Васілеўскім С. Ф. было прапанавана пазакласнае мерапрыемства з вучнямі (хлопчыкамі)

    8 – 11 класаў “Свет прафесій”

    Вучні азнаёміліся з тыпамі прафесій і этапамі выбару прафесіі. Даведаліся, якія прафесіі запатрабаваныя грамадствам на сучасным этапе, дзе можна атрымаць інфармацыю пра прафесійныя адукацыйныя ўстановы. Атрымалі інфармацыю аб агульнай структуры прафесійнай адукацыі.

    У час мерапрыемства было праведзена тэсціраванне: вучні даведаліся, да якога тыпу прафесіі яны схільныя, а які від дзейнасці ім супрацьпаказаны.

    Хлопчыкам расказалі пра свае прафесіі людзі, якія пражываюць і працуюць у сельскай мясцовасці. У сваю чаргу дзеці зрабілі невялікія паведамленні пра прафесіі, якія яны выбралі.

    Настаўнікі працоўнага навучання выказалі свае меркаванні аб мерапрыемстве, аб арганізацыі прафарыентацыйнай рабоце на ўроках працоўнага навучання і пазакласных мерапрыемствах.

    Метадыст раённага аддзела адукацыі Шкода Л. М. падвяла вынікі мерапрыемства, падзякавала настаўніка і вучняў за добрасумленную працу, прапанавала вучням пры выбары прафесіі карыстацца інфармацыяй часопіса “Кім быць”.

     



  • На главную
     
     
    [© 2014 Туризм